... Lyrics

by Omut
Album: ...

Недзе зноў разлілася атрута.

Сустрэў акіян рачны лёс.

Галашэнні, людскія пакуты

Вершнік смерці з крывёю прынёс.

Пад зямлёю грымотаў навала.

Ладзяць скокі роспач ды крык.

І вядзьмарка з усмешкай сказала,

Што смерць непазбежна чакае жывых.

Спасылаемся на Д’ябла ды Бога,

На нечысць, Старажытных Багоў.

Ад старога і да малога

Ямо хлеб, чакаем кроў.

А пад намі ў балі калецтва,

Забіраючы слёзы з вачэй,

З-пад заганнай рукі чалавецтва

Выпадак знішчае Айчыны дзяцей.

Зноў узнiмуцца чорныя кветкі

Успамінам у сэрца калоць.

Добра, кажуць, квітнеюць палеткі,

Дзе з зямлёю змяшалася плоць.

Дзе дзесяткі людзей затаптана

Спачывае журботнасці цень,

Палівае жыццёвай расою

Яшчэ адзін помнік, яшчэ адзін дзень.

Лёс не літуе і хопіць марыць.

Час не гоіць, дае забыццё.

Хай даруе і хай ім падарыць

Вечнае ў памяці нашай жыццё.

(x3)

Вечнае ў памяці нашай жыццё.